Знайсці
17.07.2019 / 20:5214РусŁacБел

Беларусь і Расія працуюць над уніфікацыяй правіл прыёму ў ВНУ

Беларусь і Расія маюць намер уніфікаваць правілы прыёму ў ВНУ дзвюх краін і тым самым спрасціць працэс здачы экзаменаў абітурыентам. Пра гэта заявіла намесніца кіраўніка міністэрства адукацыі і навукі Расіі Марына Бароўская, паведамляе ТАСС.

Фота: Надзея Бужан.

Цяпер абітурыентам з Беларусі ў расійскія ВНУ даводзіцца здаваць Адзіны дзяржаўны экзамен, а расіянам, якія падалі дакументы ў беларускія ВНУ, — Цэнтралізаванае тэсціраванне. Неабходнасць праходзіць уступныя іспыты ў нетрадыцыйным для сваёй краіны фармаце стварае маладым людзям дадатковыя цяжкасці.

— Акрамя таго, што ёсць экзамены, ёсць яшчэ правілы прыёму, тэрміны, даты, перыяды і гэтак далей. Мы сёння спрабуем папрацаваць пытанні па збліжэнні па правілах прыёму і абмяркоўваем гэтую тэму, — сказала Бароўская.

У сваю чаргу кіраўнік Мінадукацыі Беларусі Ігар Карпенка выказаў перакананне ў тым, што гэтае збліжэнне не можа ісці па шляху простага прыняцця адным з бакоў мадэлі іншага, паколькі і ў беларускай, і ў расійскай сістэмы ёсць свае перавагі і недахопы.

Паводле яго слоў, канчатковая ўніфікаваная форма, калі да такой удасца прыйсці, будзе «і не ваша, і не наша».

— Магчыма, гэта будзе трэцяя форма, якая дазволіць нам гэта ўсё рэалізаваць, — заявіў Карпенка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031