Знайсці
17.07.2019 / 20:031РусŁacБел

20-гадовая жыхарка Добруша пасварылася з хлопцам, выскачыла з 8-га паверха і засталася жывая

Здарэнне адбылося ў шматкватэрным дзевяціпавярховым доме па вуліцы Савецкай у мінулы панядзелак у Добрушы.

Маладая жанчына выскачыла з балкона восьмага паверха. Аператыўныя службы зрэагавалі хутка. Ужо праз некалькі хвілін каля жанчыны, якая ляжала на траве і была без прытомнасці, мітусіліся медыкі, міліцыянеры і супрацоўнікі Следчага камітэта.

У пацярпелай дыягнаставаны пашкоджанні чэрапа, сцягна, костак таза, разрыў печані і іншыя сур'ёзныя траўмы ўнутраных органаў.

У момант напісання гэтых радкоў яна працягвала знаходзіцца ў штучнай коме, жанчыну ўжо даставілі ў абласную бальніцу.

Як паведамілі журналістам, 20-гадовая Д., якая спрабавала забіць сябе, і яе 29-гадовы сужыцель К. знаёмыя больш за пяць гадоў. Раней дзяўчына жыла ў доме з бацькамі ў райцэнтры на вуліцы Рымы Шаршнёвай. Паводле мужчыны, з надыходам яе паўналецця — каля двух гадоў таму — прынялі рашэнне пражываць сумесна, у кватэры К. Мужчына перыядычна выязджаў на заробкі ў Расію. Маладая жанчына афіцыйна таксама нідзе не працавала, карыстаючыся часткай заробленых К. грошай. У тым ліку — на набыццё алкаголю.

Аказалася, што ў кватэры па вуліцы Савецкай, 7 адбылося звычайнае высвятленне сямейных адносін. Паводле К., ён прыйшоў дадому позна: займаўся ў гэты дзень рамонтам бацькоўскага дома. Дзяўчына пачала яго раўнаваць.

Праз некаторы час маладая жанчына рэзка пакінула месца спрэчкі і сышла ў іншы пакой. Мужчына сеў вячэраць на кухні. У які момант Д. прыняла рашэнне звесці рахункі з жыццём, ён назваць не можа.

Добрушскi край

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031