Знайсці
17.07.2019 / 16:316РусŁacБел

Расійская кампанія сцвярджае, што не адказвала за падрыхтоўку да салюту ў Мінску

Тэхнічны дырэктар расійскай кампаніі «Піра-Рос» Канстанцін Шапавалаў заявіў РІА Новості, што ў абавязкі супрацоўнікаў яго кампаніі не ўваходзіла падрыхтоўка снарадаў да запуску салюту ў Мінску 3 ліпеня, калі з-за выбуху феерверачных вырабаў загінула жанчына, яшчэ не менш за 10 чалавек пацярпелі.

«Мы лічым, што следства звальвае віну на нашых супрацоўнікаў, таму што ў задачу хлопцаў не ўваходзіла падрыхтоўка снарадаў да запуску. У іх задачу ўваходзіла: запіс праграмы салюту на пульты праграмавання, наладка апаратуры запуску і адсочванне запуску для аказання тэхнічнай дапамогі. У нас няма з імі сувязі. У нас няма ніякай інфармацыі, як і што яны рабілі. На кожны салют мы адпраўляем кагосьці ад сваёй кампаніі. Гэтыя хлопцы ў Мінск прыехалі першы раз», — сказаў Шапавалаў.

«У нас няма ніякіх зваротаў, нічога з беларускага боку. Адзінае, мы нанялі адвакатаў і рыхтуем свае матэрыялы. Для падтрымкі сем'яў мы звярнуліся ў Міністэрства замежных спраў, падтрымліваем сувязь з консулам. Робім усё, што магчыма», — дадаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера