Знайсці
17.07.2019 / 15:3112РусŁacБел

Сабака падбег да афіцэра і стаў жаласліва глядзець у вочы: як мінскі міліцыянт вярнуў дзяўчыне шпіца ФОТА

Здарэнне адбылося каля будынка міліцыі Партызанскага раёна. Аперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Уладзіслаў Чучкоў убачыў маленькага сабачку. Той падбег да афіцэра, сеў насупраць і стаў жаласліва глядзець яму ў вочы.

Фота мінскай міліцыі

— Я не змог прайсці міма, таму аднёс сваю жывую знаходку ў аператыўна-дзяжурную службу, - распавёў старшы лейтэнант. — Шпіц быў з ашыйнікам, вельмі дагледжаны — відавочна, што згубіўся і яго будуць шукаць.

Вяртаючыся дадому пасля службы, Уладзіслаў пабачыў дзяўчыну, яна плакала. Аказалася, некалькі гадзін таму яна згубіла свайго шпіца.

Радасці мінчанкі не было мяжы, калі афіцэр распавёў, што чацвераногі гадаванец чакае яе ў аператыўна-дзяжурнай службе. А дзяўчына напісала падзяку міліцыянту.

Мінск-навіны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031