Знайсці
17.07.2019 / 15:071РусŁacБел

Экс-гендырэктар завода «Аптрон» асудзілі на 11 гадоў за хабар

Судом Першамайскага раёна Мінска пастаўлены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былых службовых асоб прыборабудаўнічага завода «Аптрон», якія абвінавачваліся ў здзяйсненні шэрагу карупцыйных злачынстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Вярхоўнага суда.

Прысудам суда экс-гендырэктар прызнаны вінаватым па ч. 2 і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 11 гадоў. Таксама прысуд прадугледжвае канфіскацыю маёмасці і пазбаўленне на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў.

Былы начальнік службы бяспекі і аховы таго ж прадпрыемства, на думку праваахоўнікаў, быў памагатым кіраўніка, ён садзейнічаў злачынствам парадамі, указаннямі, прадастаўленнем інфармацыі і аказаннем іншай дапамогі.Ён прысуджаны да 5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем на 5 гадоў права займаць пэўныя пасады.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера