Знайсці
19.07.2019 / 11:06РусŁacБел

Навукоўцы зрабілі найбольш дэталёвы здымак мозгу чалавека. Яны праводзілі МРТ больш за 100 гадзін! ВІДЭА

Група біёлагаў з бальніцы Масачусэтса апублікавала прэпрынт даследавання чалавечага мозгу, які ўключае ў сябе самыя падрабязныя віды чалавечага мозгу ў гісторыі.

Навукоўцы пад кіраўніцтвам спецыяліста па нейравізуалізацыі Браяна Эдлоў (Brian L. Edlow) больш за 100 гадзін вывучалі мозг ананімнага донара з МРТ. На артыкул вучоных яшчэ пакуль рэцэнзіі няма, але біёлагі ўжо апісалі звесткі сваіх даследаванняў, у тым ліку выклалі відэа з візуалізацыяй работы мозгу.

У даследаванні адзначаецца, што ананімны 58-гадовы пацыент не пакутаваў на неўралагічныя захворванні і памёр ад пнеўманіі. Гэта азначае, што навукоўцы вывучалі сярэдні мозг без адхіленняў.

Пасля смерці пацыента навукоўцы стварылі адмысловы герметычны трымальнік для мозгу, ён быў распрацаваны спецыяльна для доўгатэрміновых даследаванняў у МРТ.

Трымальнік быў змешчаны ў спецыяльны сканер MRI Tesla (7T): магутную прыладу з высокім узроўнем трываласці магнітнага поля.

Навукоўцам давялося аналізаваць аб'екты памерам усяго толькі ў дзясятую частку міліметра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031