Даслаць навіну
Знайсці
17.07.2019 / 13:27

«Акумулятарным заводам займаецца Генпракуратура і Акадэмія навук» — брэсцкія актывісты сустрэліся з кіраўніцтвам вобласці

Павялічыць выяву

Гэта ўжо другая сустрэча. На першай кіраўнік аблвыканкама Анатоль Ліс паабяцаў праверыць усе факты правапарушэньняў. Сёньня Ліса на сустрэчы не было, піша Радыё Свабода.

Другая сустрэча праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ля Берасьця з кіраўніцтвам вобласьці пачалася а 10-й гадзіне 17 ліпеня і працягвалася да 12.00. На ёй адсутнічаў кіраўнік вобласьці Анатоль Ліс. Як патлумачылі актывістам у аблвыканкаме, ён ня змог прыйсьці, бо заняты.

Адзін з праціўнікаў будаўніцтва заводу, Дзьмітры Бекалюк, расказаў Свабодзе, што актывісты пачулі ад уладаў.

«Першы намесьнік кіраўніка аблвыканкаму быў, прадстаўнік «Водаканалу», кіраўнік аховы навакольнага асяродзьдзя вобласьці, прадстаўнікі ЖКГ, цэнтру эпідэміялёгіі і гігіены, іншыя чыноўнікі, — расказаў Дзьмітры Бекалюк. — Мы зноў агучылі ўсе нашы пытаньні аб гэтым заводзе. Нам пра вынікі праверкі так нічога і не сказалі. Быў наш маналёг. Сказалі, што інфармацыя прымаецца да ведама, будзе праверка. Сказалі таксама, што цяпер ідзе праверка Генпракуратуры, якая вывучае працэс будаўніцтва заводу. Генпракуратура прыцягнула да гэтага Акадэмію навук ды іншыя ведамствы. Я прасіў даць нам адказы на пытаньні, якія мы задавалі кіраўніку аблвыканкама Анатолю Лісу на першай сустрэчы. Сказалі, што адказаў даць ня могуць. Ніякіх адказаў мы не пачулі ўвогуле. Нас слухалі, запісвалі і ўсё».

Першая сустрэча праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ля Берасьця з кіраўніцтвам берасьцейскага аблвыканкаму прайшла 12 чэрвеня. Яна таксама працягвалася некалькі гадзін. Падчас размовы з актывістамі Ліс паабяцаў праверыць усе факты парушэньняў, агучаныя наведнікамі. Праз тры дні пасьля сустрэчы зь імі Анатоль Ліс падпісаў распараджэньне аб спыненьні будаўніцтва заводу і правядзеньні праверкі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31