Знайсці
17.07.2019 / 12:521РусŁacБел

Стала вядомая асоба другога падазраванага па справе аб двайным забойстве ў Асіповічах

13 ліпеня ў асіповіцкім мікрараёне Чаромушкі знайшлі два трупы. Сяргею Луцкіну, старэйшаму, было 49 гадоў, яго пляменніку Антону Рубіну — 26.

Кажуць, што мужчын застрэлілі.

Пазней стала вядома, што затрымалі падазраванага — мясцовага жыхара Рамана Паўлюка. Ён выпіваў той ноччу разам з Сяргеем і Антонам.

Але Следчы камітэт заявіў, што падазраваных двое.

«Наша Ніва» даведалася, хто другі падазраваны ў крывавым забойстве. Гэта мясцовы жыхар Віктар К.

Калісьці Віктар быў жанаты з мясцовай жыхаркай Наталляй, у іх нават ёсць агульныя дзеці. Але пазней пара разышлася. Затым Наталля пачала жыць разам з Антонам Рубіным.

Спачатку Антон і Віктар ставіліся адзін да аднаго негатыўна, сварыліся. Але, кажуць, апошнім часам ніякіх канфліктаў паміж мужчынамі не было. Расказваюць, што Віктар нават забіраў на выходныя не толькі сваіх дзяцей, але і дзіця яго былой жонкі і Антона.

Як распавялі «Нашай Ніве» знаёмыя сям’і загінулых, падзеі ў трагічную ноч на 13 ліпеня разгортваліся наступным чынам. У доме Сяргея Луцкіна выпівалі. Быў сам Луцкін, яго пляменнікі Антон і Максім Рубіны, іх сябар Раман Паўлюк.

Пасля Максім і Раман пайшлі ў краму па алкаголь. Сяргей і Антон засталіся дома.

З крамы Максім і Раман накіраваліся ў кватэру Паўлюка. Там яшчэ пасядзелі, пасля Максім Рубін пайшоў дахаты.

Раніцай ён прыйшоў да дзядзькі і знайшоў там забітым і самога Сяргея, і свайго брата Антона.

Пасля пад варту ўзялі Рамана Паўлюка і Віктара К.

Праўда, нават сваякі забітых не вераць, што Раман і Віктар маюць дачыненне да забойства. Вядома, што Раман, напрыклад, вельмі добра ведаў сям’ю Антона Рубіна, даўно сябраваў і з ім, і з яго братам Максімам.

Следчы камітэт паведаміў, што па факце забойства заведзеная крымінальная справа. Пакаранне злачынцам пагражае вельмі жорсткае: 25 гадоў, пажыццёвае ці ўвогуле расстрэл.

Якое дачыненне да забойства маюць затрыманыя, пакуль высвятляецца.

«Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, скіраваныя на вызначэнне дачынення дадзеных асоб да здзейсненага злачынства», — паведамілі следчыя.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031