Даслаць навіну
Знайсці
17.07.2019 / 14:27 3

Слонімскія ўлады абяцалі графіці з Агінскім па-беларуску — і пакуль не выканалі сваіх планаў

Да Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў верасні, на сцяне дома па вуліцы Чырвонаармейскай намалявалі графіці — тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Надпіс на ім зрабілі па-руску, але абяцалі гэта выправіць.

Чытайце. Графіці ў Слоніме ўсё ж зробяць па-беларуску. Ідэолаг: «Бо чыталі каментары ў сацсетках»

Чытач «Нашай Нівы» Аляксей Дужы 15 траўня звярнуў увагу на тое, што графіці дамалявалі, будаўнічыя лясы прыбралі, а надпіс так і застаўся па-руску.

Павялічыць выяву

Фота зробленае 16 ліпеня. 

«Я напісаў зварот у Слонімскі райвыканкам, мне паабяцалі, што да 1 чэрвеня надпіс паправяць, але што я бачу па факце? Учора, 16 ліпеня, надпіс застаўся такім жа. Атрымліваецца, улады нас ашукалі?»

Намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзімір Кот супакойвае:

«Да 1 жніўня графіці будзе па-беларуску. Справа ў тым, што на сцяне насупраць тыя ж мастакі, што малявалі тэатр Агінскага, будуць рабіць графіці з выявай Францыска Скарыны. І каб не выклікаць мастакоў па 10 разоў, мы вырашылі, што калі яны пачнуць працу, тады і выправяць гэты надпіс. Да Дня пісьменства ўсё будзе зроблена», — запэўніў чыноўнік «Нашу Ніву».

НТ

1
Доктар / адказаць
17.07.2019 / 14:46
Дзякуй, што так
3
Vadzim84 / адказаць
17.07.2019 / 15:38
Што тут скажаш... Дно... Ганьба...
2
Алесь / адказаць
17.07.2019 / 17:52
Чаго яшчэ чакаць ад калгасна-каланіяльнай улады?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31