Даслаць навіну
Знайсці
1
Орк / адказаць
17.07.2019 / 10:17
Пусть там и остаётся
1
Дзядзька / адказаць
17.07.2019 / 10:39
Паляцеу краіну прадаваць.
3
Нейкі чалавек / адказаць
17.07.2019 / 10:55
Расія не жадае стварэння саюза з Беларуссю на справядлівых умовах роўнасці, Беларусь не жадае стварэння саюза з Расіяй на расійскіх ўмовах поўнага падпарадкавання, то бок калі не юрыдычнага, дык фактычнага ўваходжання ў склад Расіі. Пазіцыі бакоў непахісныя, абодва бакі гэта выдатна разумеюць. Расіі падпісаны некалі дагавор пра саюзную дзяржаву выгадны як стратэгічна, на выпадак іншай, больш слабой ці нават марыянетачнай улады на Беларусі, так і тактычна, у якасці інструмента ціску і дробнага шантажу. Беларусі гэты дакумент стратэгічна небяспечны, а тактычна практычна марны. На жаль, выйсці з гэтага пагаднення вельмі цяжка, бо супрацьдзеянне і помста з боку Расіі будуць моцныя і непрадказальныя. Аж да самых страшных. Так вось бачыцца мне цяперашняя сітуацыя.
0
Яугенi / адказаць
17.07.2019 / 12:57
Встреча на высшем базарном уровне. Эти встречи с Грефом, раздача орденов, частые встречи - не спроста.Как сказал Романчук:" 90% беларусам вообще безразлично что происходит на родине- главное чтобы платили пенсии и давали зарплату а на остальное им наплевать"- вот так и живем: нищенские пенсии и зарплаты и этим довольны.Гарант и  власть об этом очень хорошо осведомлена- поэтому и творит что хочет. Темы этих переговоров держатся в тайне, сообщают лишь о незначительных обсуждающих вопросах.  
2
меркаванне / адказаць
17.07.2019 / 13:18
Нейкі чалавек, калі б парламент, ВС, КС былі незалежнымі ад выканаўчай улады, як гэта і павінна быць (і ёсць нават у Малдове, як нядаўна высвятлілася), то самапрызначаемага засудзілі б за перавышэнне ўласных паўнамоцтв, парушэнні Канстытуцыі і г.д., а ўсе ягоныя дамовы скасавалі. Калі б самапрызначаемы быў патрыётам, то ён бы сам такое прапанаваў, лічу.
3
Нейкі чалавек / адказаць
17.07.2019 / 13:54
меркаванне, калі б, калі б... Трэба сыходзіць не з "калі б", а з таго, што маем. А маем даволі складаную сітуацыю. І тут на першы план выходзіць не пытанне "хто вінаваты?" - адказ на яго ўсе добра ведаюць, - а пытанне "што рабіць?" А рабіць, на маю думку, трэба наступнае: не мітусіцца, не рабіць рэзкіх рухаў, а крок за крокам аддаляцца ад задушлівых братніх абдымкаў Расіі, спрабуючы падчас працэсу атрымаць ад яе яшчэ й нейкія дывідэнды, і ў той жа самы час паспрабаваць не трапіць у пастку іншай крайнасці. "Мягкая беларусізацыя" магла б стаць моцнай падтрымкай і дапамогай у гэтым працэсе. Больш таго, на сенняшні дзень гэта ці не адзіны рэальны механізм супрацьдзеяння сілам з усходу. Думаю, што Масква гэта выдатна разумее, будзе верашчаць і мацярыцца, але можа толькі хіба солі нам на хвост насыпаць. Патрэбная ўсяго толькі палітычная воля кіраўніцтва Беларусі, тут і цяпер. Потым будзе фатальна позна. "Промедление смерти подобно", як казаў некалі Ільіч.
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
17.07.2019 / 14:58
Я шалею! У колькі нам усім абыходзіцца утрыманне старшыні калгаса! Ягоныя штотыдёвыя палёты на ланёрку і справаздачу! Блін, усю саляру спаліў! І ён яе ўсе клянчыць і клячыць! А чым камбайны запраўляць будзем?  Вунь Даля Грыбоўская захацела ў Лёндан. Села ў пасажырскі самалёт эканом-класа і паляцела. Захацеў прэзідэнт Сэрбіі злётаць да Пуціна. Сеў у пасажырскі самалёт эканом-класа і паляцеў. Прэзідэнт Партугаліі -- адзін і без аховы -- прыйшоў на пляж пакупацца, нехта пазнаў, падышоў павітацца за руку.
А што наш калгаснік -- збрушыцца?,-- як раней казалі людзі. Цягнік Мінск-Масква, ходзіць, ладна, хай купэ бярэ, дазваляю! Куды там далей? Піцер? Таксама цягнікі ходзяць!
Уся краіна жыве толькі на тое, каб зарабіць на салярку аднаму чалавеку, які ўжо рэальна не ацэньвае -- у ва ён сам абыходзіцца гэтаму народу!
2
меркаванне / адказаць
17.07.2019 / 14:58
Нейкі чалавек, прапаную ісці лукашэнке пад суд. Ён гэтую кашу заварыў, хай расхлёбывае. Мужык ён ці тварь дрожашчая? Гэта паскорыць перамены, а не так, як твая прапанова- павольна загінацца ў абдымках крамлёўскіх чэкістаў. Прыкарытным можа і лепей павольна, а простым людзям наўрадці, бо ведаем- "пакуль тоўсты зсохне, то худы здохне". Ясна?
0
Нейкі чалавек / адказаць
18.07.2019 / 09:54
меркаванне, я разумею, што пужаць Украінай стала звычайным аргументам. І ўсё ж, паглядзі на Ўкраіну. Ты кажаш, "пакуль тоўсты ссохне, то худы здохне"? Адкажы мне тады, ці многа тоўстых ссохла з-за вайны ў Данецку ды Луганску? А колькі невінаватых людзей там пагінула? Колькі дзяцей? Ты прапануеш паскорыць перамены, а варта яшчэ думаць і пра цану гэтых перамен. Спадзяешся, што цябе гэта не закране і ты выедзеш да волі на чужым гарбу і горы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера