Знайсці
17.07.2019 / 01:1015РусŁacБел

У Іспаніі з верталётам шукалі беларускага турыста, а ён проста пайшоў у бардэль

Марская служба ратавання, пажарныя і паліцыя ў суботу адправіліся на пляж Росэс у Каталоніі, каб адшукаць беларуса, які знік. Праз некалькі гадзін чалавека знайшлі. Аказалася, што ён, нікога не папярэдзіўшы, пайшоў у бардэль, піша Crónica Global.

Каб знайсці беларуса, ратавальнікі адпраўлялі ў бухту нават верталёт. Разам з групай сяброў мужчына адправіўся на пляж, каб паплаваць. Сябры яго згубілі і апавясцілі аварыйныя службы.

А малады чалавек проста з'ехаў у бардэль на таксі, нікога не папярэдзіўшы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031