Знайсці
16.07.2019 / 22:46РусŁacБел

Магілёвец пракаціўся на чужым «Шэўрале» — уладальніцы прыйшоў штраф

У міліцыю звярнулася 47-гадовая магілёўка, індывідуальны прадпрымальнік, на аўтамабілі «Шэўрале» якой здзейсніў паездку супрацоўнік рамонтнай майстэрні, піша Mogilevnews.by.

Аўтамабіль жанчына аддала ў рамонтную майстэрню, а сама адправілася за мяжу. Вярнуўшыся, яна забрала машыну і здзівілася, калі на яе адрас прыйшоў ліст з патрабаваннем заплаціць штраф за паездку ў нецвярозым выглядзе. Жанчына вырашыла, што адбылася памылка, бо ў гэты час яна адпачывала ў іншай краіне.

Аказалася, што пракаціцца аўтамабіль браў супрацоўнік рамонтнай майстэрні, 19-гадовы магілёвец, раней ужо судзімы за хуліганства. У гэты раз ён быў п'яны і вырашыў, што ніхто не даведаецца пра паездку, аднак яго планы зблыталі пільныя супрацоўнікі ДАІ. Праўда, магілёўка спрабавала ўладзіць канфлікт без праваахоўнікаў, але малады чалавек, які абяцаў прызнацца, што гэта ён, перастаў выходзіць на сувязь і нават на працу. Тады жанчына звярнулася ў міліцыю.

Малады чалавек арыштаваны. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за крадзеж транспартнага сродку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930