Знайсці
16.07.2019 / 19:5017РусŁacБел

Міністр фінансаў Расіі назваў прычыну распаду СССР

Савецкі Саюз разваліўся з-за няправільнай фінансавай палітыкі ў гады перабудовы, а не з-за знешніх эканамічных абмежаванняў, лічыць першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю MK.ru.

«Не мы першыя, не мы апошнія», — сказаў Сілуанаў. Пасля гэтага міністр прывёў у якасці прыкладу Кітай, які таксама жыве ва ўмовах гандлёвых санкцый, як і Савецкі Саюз.

Адказваючы на ​​рэпліку карэспандэнта MK пра тое, што СССР урэшце рэшт разваліўся, кіраўнік Мінфіна заявіў, што гэта адбылося якраз тады, калі абмежаванні перасталі існаваць.

«СССР разваліўся тады, калі асноўныя эканамічныя бар'еры і санкцыі пачалі адмяняцца, — у перыяд перабудовы. Разваліўся не праз санкцыі. Савецкі Саюз разваліўся па прычыне безадказнай эканамічнай і фінансавай палітыкі, якая праводзілася ў апошнія гады яго існавання», — парыраваў першы віцэ-прэм'ер.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930