Знайсці
16.07.2019 / 18:061РусŁacБел

Асанж арганізаваў у пасольстве Эквадора «камандны цэнтр» для ўмяшання ў выбары

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж арганізаваў на тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане «камандны пункт» для ўмяшання ў амерыканскія выбары, піша CNN.

Асанж атрымліваў дакументы, звязаныя з выбарамі прэзідэнта ЗША 2016 года, сярод якіх маглі быць выкрадзеныя хакерамі даныя, у ходзе серыі сустрэч у пасольстве Эквадора.

Нягледзячы на ​​тое, што Асанж быў абмежаваны тэрыторыяй пасольства, ён часта сустракаўся з расіянамі і хакерамі сусветнага ўзроўню. Ён таксама набыў новае магутнае камп'ютарнае і сеткавае абсталяванне за некалькі тыдняў да таго, як WikiLeaks атрымаў ад расійскіх агентаў выкрадзеныя хакерамі матэрыялы.

У матэрыяле CNN гаворыцца, што Асанж склаў адмысловы спіс людзей, якія маглі наведваць яго ў пасольстве без прад'яўлення пасведчання асобы або ператрусу службай бяспекі. Яму нават далі магчымасць выдаляць імёны з журнала ўлiку наведвальнікаў. Паводле справаздач, часам сустрэчы праходзілі ў жаночай ваннай, каб пазбегнуць камер назірання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера