Знайсці
16.07.2019 / 17:196РусŁacБел

Чым небяспечная мабільная праграма FaceApp, якая састарвае вашы твары

У апошнія дні другую хвалю віруснай папулярнасці атрымала праграма FaceApp, якая ўмела можа састарыць вашы твары. Ці можа стаяць за нявіннай забавай небяспека для вашых даных на тэлефоне?

Яшчэ ў 2017 годзе заходнія СМІ пісалі пра рызыкі, звязаныя з гэтай праграмай. Праблема з гэтым дадаткам (як і з многімі іншымі) на вашым тэлефоне ў тым, што незразумела, што адбываецца з усімі данымі, якія вы яму даяце.

Падобныя праграмы збіраюць велізарныя аб'ёмы персанальных даных, і мы пакуль што не ведаем, як гэтыя даныя змогуць выкарыстоўвацца ў будучыні. Варыянтаў маса: яны могуць выкарыстоўвацца не толькі для таргетавання рэкламы, але і для маніпуляцыяй грамадскай думкай на выбарах.

Адвакат Майкл Брэдлі, кіраўнік Marque Lawyers, у інтэрв'ю ABC Australia распавёў, што ў палітыцы прыватнасці FaceApp нічога не гаворыцца пра тое, што адбудзецца з вашымі данымі, калі вы перастанеце карыстацца сэрвісам.

«Гэта сведчыць аб тым, што, калі яны прададуць свой бізнэс, вашыя даныя будуць апрацоўвацца, і вы дасце згоду на гэта», — сказаў ён.

«Распазнанне твараў хутка становіцца адным з ключавых элементаў лічбавай ідэнтычнасці, таму людзі павінны разгледзець магчымасць абароны свайго твару гэтак жа, як яны павінны абараняць іншыя элементы сваёй ідэнтычнасці — такія, як дата іх нараджэння і г.д.», — лічыць Джон Лоўрэнс, выканаўчы дырэктар Electronic Frontiers.

Таксама занепакоенасць выклікае тое, што сэрвіс FaceApp мае расійскія карані — яго стварыў выхадзец з «Яндэкса» Яраслаў Ганчароў, дырэктар расійскай Wireless Lab, кампаніі-распрацоўніка праграмы.

Праўда, спецыялісты адзначаюць, што палітыка прыватнасці FaceApp мала адрозніваецца ад таго, што робяць іншыя падобныя кампаніі.

Лі Мансон, даследчык бяспекі ў Comparitech, заявіў:

«Гэта стандартная палітыка прыватнасці — кампанія перадае некаторыя абмежаваныя даныя трэцяму боку, можа перадаць права ўласнасці, калі кампанія будзе прададзеная, і гэтак далей», — сказаў ён IBTimes UK. «Не асабліва крута для карыстальнікаў, занепакоеных прыватнасцю, але нічым не адрозніваецца ад таго, што робяць 99,999% іншых кампаній».

У палітыцы прыватнасці FaceApp гаворыцца, што яны могуць збіраць інфармацыю пра тое, якімі сэрвісамі вы яшчэ карыстаецеся, з якой менавіта прылады заходзіце, якія сайты наведваеце, і некаторую іншую інфармацыю з браўзера і гэтак далей.

Насамрэч, нічога такога, чаго не збіраюць большасць іншых праграм, той жа Facebook, розныя месенджары, праграмы для рэдагавання фота і г.д. Можна сказаць, вы плаціце сваімі данымі за тое, каб карыстацца такімі праграмамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031