Знайсці
16.07.2019 / 17:262РусŁacБел

«Па Мінску паўзуць чуткі пра новую рэзідэнцыю Лукашэнкі…» — яшчэ адзін прымітыўны фэйк ад «Нязыгара»

Папулярны расійскі тэлеграм-канал «Нязыгар» напісаў, што па Мінску паўзуць чуткі пра новую, ужо 19-ю, рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Маўляў, пабудаваў яе для свайго сябра расійскі мільянер Міхаіл Гуцэрыеў.

«Кажуць, што маёнтак дастанецца Мікалаю Лукашэнку. Тэнісны корт, верталётная пляцоўка, домікі для аховы і гасцей, лазня ля рэчкі, ёсць нават асобны бункер і аўтаномнае сілкаванне электрычнасцю. Аздабленнем займаліся італьянскія майстры», — піша «Нязыгар».

Усё гэта ідзе ў суправаджэнні здымка таямнічай рэзідэнцыі. Канечне, можна было б проста прайсці міма гэтага паведамлення, але ўсё ж нават гэты пост бачылі больш за 60 тысяч падпісантаў.

Насамрэч гаворка вядзецца пра сядзібу, якая знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне, пад Радашковічамі. Пра яе стала вядома яшчэ ў 2017 годзе.

Гэта сядзіба «Краснасельскае» раней яна належала Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, а потым перайшла ва ўласнасць Гуцэрыева.

Знаходзіцца сядзіба за 40 кіламетраў ад Мінска, а агульная яе плошча складае 11 гектараў. «База адпачынку ў Краснасельскім абышлася ў $40 мільёнаў», — прызнаваўся Гуцэрыеў.

Раней гэты катэдж звязвалі з імем іншага расійскага алігарха, Барыса Беразоўскага, але пацверджанняў гэтаму няма. «Ён там пабудаваў сабе вёску і кайфаваў. Бярозы, рускія жанчыны, свежае марозіва па 20 капеек, чорны хлеб. Ён адчуваў сябе на радзіме», — распавядаў часопісу Forbes сябар Беразоўскага пасля яго смерці.

Вось так чарговая сенсацыя ад «Нязыгара» аказваецца усім вядомай інфармацыяй двухгадовай даўніны.

***

Глядзі таксама: Журналісты «НН» пабывалі ў таямнічай рэзідэнцыі пад Радашковічамі

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930