Знайсці
17.07.2019 / 09:507РусŁacБел

З-за моцнага паху парфумы Джарэд Лета не выйшаў «на біс» у «Чыжоўка-Арэне»? Арганізатары сцвярджаюць, што такога не было

15 ліпеня ў Мінску прайшоў канцэрт Thirty Seconds To Mars. Без скандалу не абышлося. Сёння ў некаторых СМІ з’явілася інфармацыя, што канцэрт скончыўся неспадзявана: салісту гурта Джарэду Лета не спадабаўся «пах парфумы» ў «Чыжоўка-Арэне».

Журналіст Сяргей Маліноўскі спытаўся ў сваім фэйсбуку: «Тыя, хто быў на канцэрце 30 seconds to Mars — вы зразумелі гэты пасаж Джарэда Лета пра парфуму? Што там яму пахла, што ён так раптоўна згарнуў канцэрт?»

Андрэй Васіленка, які быў учора на канцэрце, кажа, што нічога падобна не чуў:

«Не, пра гэта чую ўпершыню. У мяне іншыя нараканні на канцэрт. Па-першае, ён пачаўся ў 21.30, замест заяўленых 20.00. І быў вельмі кароткім, быццам фестывальны выступ. У 22.50 -23.00 ужо ўсё скончылася. Не спадабалася мне, і што артыст са сцэны паказаў на дзяўчыну ў зале і сказаў у мікрафон: «Ты так сабе, таму я цябе на сцэну не пазаву».

Джарэд Лета. Фота Андрэя Васіленкі. 

Ганна Маркевіч, менеджарка гурта NIZKIZ, які ўчора выступіў на разагрэве ў «марсаў» таксама пра гэтую сітуацыю нічога не ведае:

«Няпраўда. Канцэрт кончыўся своечасова, як і планавалася. Ці здарылася нешта такое падчас выхаду гурта на біс, я не ведаю».

Арганізатары канцэрта, канцэртнае агенцтва «КанцэртХолГруп», таксама кажуць, што нічога падобнага не было і не разумеюць, адкуль узялася інфармацыя пра нейкую парфуму.

НТ, фота euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031