Знайсці
16.07.2019 / 11:5211РусŁacБел

Макей даў прагноз на перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Пецярбургу

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей упэўнены ў змястоўнасці сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна, што мае прайсці ў Пецярбургу 17—18 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

«Думаю, што яна будзе змястоўная, бо група (беларуска-расійская) правяла пэўную працу. Важна будзе абмеркаваць тыя дамоўленасці, якія дасягнуты», - сказаў міністр.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, па асобных пытаннях існуюць некаторыя розныя ацэнкі.

«Думаю, у ходзе сустрэчы магчыма будзе іх зблізіць і выпрацаваць адзінае разуменне таго, якім павінен быць працэс далейшай інтэграцыі», - адзначыў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера