Знайсці
16.07.2019 / 12:4015РусŁacБел

Заезд на могілкі ў Вілейцы зрабілі платным — 51 рубель для прадпрымальнікаў

Цяпер, каб проста наведаць магілы сваякоў, давядзецца заплаціць 2 рублі 55 капеек, а калі вы ІП і збіраецеся ставіць помнік, заезд на могілкі будзе каштаваць ажно 51 рубель.

Гэтае рашэнне Вілейскі райвыканкам прыняў 28 чэрвеня. Пару дзён таму адпаведная абвестка з’явілася на ўездзе на могілкі. Каб трапіць на тэрыторыю могілак, спачатку трэба заплаціць.

Фота з суполкі «Это Вилейка, детка».

Больш за ўсё новаўвядзенню абурыліся арганізацыі, якія займаюцца ўстаноўкай помнікаў. Многія адмаўляюцца ад працы. Кажуць, што незразумела, як давядзецца плаціць: ці то адзін раз, ці то кожны раз, калі заязджаеш на могілкі.

«Калі ставім помнік, мы ж можам і па чатыры разы туды-сюды ездзіць», — абураюцца прадпрымальнікі.

«Мы спадзяёмся, што народ абурыцца, і гэтае рашэнне адменяць. Ці хаця б зробяць адэкватную цану. Нашы ўстаноўшчыкі яшчэ не выязджалі працаваць, таму не ведаем дакладна, што да чаго. Але калі цана застанецца такой, напэўна, будзем павышаць цэны і мы», — адказалі ў адной з вілейскіх фірм. 

Намеснік старшыні Вілейскага выканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Аляксандр Катовіч знаходзіцца ў камандзіроўцы. Акрамя яго, ніхто не гатовы патлумачыць прычыны такога новаўвядзення.

Для параўнання, заезд грузавога транспарту на могілкі ў Мінску каштуе 4 рублі.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031