Знайсці
16.07.2019 / 10:352РусŁacБел

У Нямеччыне дапускаюць магчымасць «нечаканага ўдару» Расіі

Расія працягвае ўзбройвацца «забароненымі» ракетамі і рыхтуецца да вядзення рэгіянальных войнаў у Еўропе, заявілі нямецкія журналісты газеты Die Welt.

У сваім артыкуле яны спасылаюцца на даклад былога генерал-лейтэнанта бундэсвера, былога намесніка генеральнага сакратара НАТА Хайнрыха Браўса і дырэктара Інстытута палітыкі бяспекі ў Кільскім універсітэце Ёахіма Краўзэ.

Па іх словах, расійскія ўлады наўмысна шукаюць канфрантацыі з заходнімі краінамі і імкнуцца да знішчэння сусветнага парадку. Таксама дакладчыкі абвінавацілі Маскву ў жаданні падарваць згуртаванасць альянсу. Краўзэ і Браўс дадалі, што Расія рыхтуецца нанесці «нечаканы ўдар», які будзе падмацаваны пагрозай ядзернага выбуху.

Магчымым месцам пачатку «нападаў» дакладчыкі назвалі Прыбалтыку, Польшчу, Украіну і чарнаморскія краіны. Таксама адзначаецца, што ключавую ролю ў гэтым канфлікце будзе выконваць Нямеччына з-за свайго геаграфічнага становішча. Краўзэ і Браўс звярнуліся да нямецкага ўрада з заклікам прывесці бундэсвер у баявую гатоўнасць, каб выконваць ваенныя задачы НАТА.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера