Знайсці
15.07.2019 / 20:181РусŁacБел

Турцыя захацела вырабляць С-400 разам з Расіяй

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган разлічвае на сумесную з Расіяй вытворчасць зенітна-ракетных комплексаў (ЗРК) С-400, піша NTV.

«Мы атрымліваем нашы С-400. Казалі, «яны не могуць іх атрымаць», «яны не могуць іх размясціць». Казалі, што гэта будзе няправільна. І вось на сёння прыляцеў ўжо восьмы самалёт», — сказаў Эрдаган.

Паводле яго слоў, кропка ў гэтым пытанні будзе пастаўлена ў красавіку 2020 года. Эрдаган дадаў, што Турцыя становіцца адной з нямногіх у свеце краін, у якіх ёсць сістэма супрацьпаветранай абароны.

«Наша мэта — стварыць сумесную вытворчасць з Расіяй», — падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера