Знайсці
15.07.2019 / 23:1928РусŁacБел

Турчынаў: Украінскія крылатыя ракеты змогуць пры неабходнасці знесці Керчанскі мост

Крылатыя ракеты «Нептун» змогуць знішчаць расійскія ваенныя караблі любога класа, а пры неабходнасці — знесці Керчанскі мост. Пра гэта былы сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў у інтэрв'ю LB.

«Калі паўстала пагроза з боку Чорнага і Азоўскага мора, узнікла неабходнасць аператыўна адпрацаваць сістэму эфектыўнай абароны. Для абароны з мора мы змаглі хутка правесці працу па мадэрнізацыі ракетных комплексаў С-125. Але гэта лакальнае рашэнне пытання. Комплекснае рашэнне гэтай праблемы — мабільны комплекс крылатых ракет «Нептун», створаны таксама ў звышсціслыя тэрміны. Нашы крылатыя ракеты змогуць знішчаць ваенныя караблі РФ любога класа не толькі ў Чорным і Азоўскім моры, але і ў партах іх базавання, а пры неабходнасці, на працягу некалькіх хвілін знесці мост, якім так выхваляецца Расія. Так атрымалася, што ў Украіны на пачатак вайны не было ніводнай крылатай ракеты. Атрыманыя ў спадчыну ад СССР мы аддалі рускім, калі адмаўляліся ад ядзернай зброі. Фактычна з нуля быў створаны ўніверсальны мабільны комплекс крылатых ракет. Праведзены велізарны аб'ём працы — працы, якая робіць нас моцнымі і прымушае лічыцца з нашымі інтарэсамі», — распавёў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031