Знайсці
15.07.2019 / 18:4415РусŁacБел

Мазырчук выцягнуў з Прыпяці сома даўжынёй 210 сантыметраў

Мазырскі рыбак Міхаіл Міцура ў выходныя на рацэ проста ў горадзе злавіў вялізнага сома. Даўжыня рыбы — 210 см, піша Tut.by.

Фота: Суполка «Укантакце» «Лещовый Фронт (Рыбалка в Беларуси)».

У нядзелю раніцай Міхаіл адправіўся на Прыпяць парыбачыць. Узяў лодку, закінуў спінінг з прынадай і стаў сплаўляцца па плыні з квокам. Неўзабаве на іншым канцы лёскі адказалі.

— Калі ён схапіў, я зразумеў, што будзе буйны, але што такі-і-і! — да гэтага часу эмацыйны рыбак. — Як пачаў мяне цягаць па рацэ! А потым я яго ўзняў, убачыў, які ён велізарны, — у мяне аж ногі затрэсліся. Гэта такі адрэналін!

Па словах Міхаіла, барацьба з рыбай працягвалася прыкладна паўгадзіны. Затым мужчына прыняў рашэнне цягнуць сома да берага.

— Выцягнуў і тут жа паваліўся побач з ім, — успамінае няпростую рыбалку мазырчук.

Сома памералі рыбакі — яго даўжыня склала 210 см. А вось узважыць улоў не ўдалося. Але, як мяркуюць вопытныя рыбакі, вага рыбы будзе не меншай за 60 кг. За апошні час тут не прыгадваюць буйнейшага трафея.

Фота: Tut.by.

У жніўні мінулага года ў Віцебску ў Дзвіне вылавілі сома вагой 48 кілаграмаў.

А некалькі гадоў таму Аляксандр Лукашэнка распавёў аб тым, што аднойчы на Прыпяці злавіў 57-кілаграмовага сома.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930