Знайсці
15.07.2019 / 23:092РусŁacБел

Апоўзень накрыў пляж у Адэсе. Ратавальнікі шукаюць пад зямлёй людзей

На марскім узбярэжжы побач з пансіянатам «Барэй» у Адэсе здарыўся апоўзень са схілу, ратавальнікі вядуць пошукавыя працы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях у Адэскай вобласці.

Адзначаецца, што паведамленне аб змяшчэнні глебы да ратавальнікаў паступіла ў 16:58 14 ліпеня.

«У 17:04 па прыбыцці пажарна-ратавальных падраздзяленняў было ўстаноўлена, што ўздоўж узбярэжжа ссунуўся грунт арыенціровачна на плошчы 200 кв. м», — сказана ў паведамленні.

Фота ДСНС Адэсы

Па дадзеных ДСНС, па стане на 21:35 ратавальнікі разам з камунальнымі службамі Адэсы абследавалі 70 кв. м. зруху, загінулых і пацярпелых не выявілі.

Фота ДСНС Адэсы

Паведамляецца, што ўначы пошукавыя работы былі прыпыненыя з-за магчымага паўторнага апоўзня са схілу і пагрозы траўміравання асабовага складу.

Для правядзення пошукавых работ было прыцягнута 11 адзінак пажарна-ратавальнай тэхнікі і 60 чалавек асабовага складу.

Фота ДСНС Адэсы

У ведамстве дадалі, што 15 ліпеня пошукавыя працы адноўленыя. На месцы здарэння працуюць спецыялісты ДСНС і камунальныя службы горада.

Пазней у ДСНС паведамілі, што пошукавыя працы, дзе адбыўся апоўзень, завершаны. Нікога не знайшлі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031