Знайсці
15.07.2019 / 22:523РусŁacБел

Расійскі навукоўца, якога западозрылі ў дзяржаўнай здрадзе, абараняў Зямлю ад астэроідаў

Супрацоўнік Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута машынабудавання Сяргей Мешчаракоў, якога западозрылі ў дзяржаўнай здрадзе, працаваў над праектам, звязаным з абаронай Зямлі ад астэроідаў. Пра гэта ў панядзелак, 15 ліпеня, «Інтэрфаксу» распавёў Яраслаў Кудраўцаў, сын іншага фігуранта справы пра дзяржаўную здраду Віктара Кудраўцава.

Паводле яго слоў, раней Еўрасаюз вылучыў тры гранты ў рамках адной праграмы FP7-SPACE, і ЦНДІмаш удзельнічаў у іх ад Расіі. Першы распрацоўваўся па гіпергукавых апаратах, другі і трэці — па палётах на Марс і па абароне Зямлі ад астэроідаў.

Над апошнім працаваў Мешчаракоў у перыяд з 2012 па 2015 год. Праект курыраваў Нямецкі аэракасмічны цэнтр у Кёльне. У распрацоўцы ўдзельнічалі многія прадпрыемствы, у тым ліку ЦНДІмаш.

Раней 15 ліпеня Лефортаўскі суд Масквы адправіў пад хатні арышт 77-гадовага Мешчаракова. Матэрыялы крымінальнай справы па артыкуле 275 («Дзяржаўная здрада») КК РФ не выдаюцца з-за грыфа «сакрэтна».

5 чэрвеня паведамлялася, што ФСБ затрымала па справе аб дзяржздрадзе Рамана Кавалёва, які ўзначальваў цэнтр цеплаабмену і аэрагазадынамікі (ЦТА) ЦНДІмаш і быў начальнікам Віктара Кудраўцава.

Кудраўцава затрымалі ў ліпені мінулага года. ФСБ абвінаваціла яго ў перадачы сакрэтных звестак аб гіпергукавых тэхналогіях, якія выкарыстоўваюцца ў баявых ракетных комплексах «Кінжал» і «Авангард». Яго адвакаты адзначаюць, што абмен інфармацыяй ішоў у рамках сумеснага праекта Мінабароны і Фон Карманаўскага інстытута гідрадынамікі ў Бельгіі. Вучоны не распараджаўся звесткамі, якія з'яўляліся дзяржаўнай тайнай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930