Знайсці
15.07.2019 / 12:545РусŁacБел

Жыхар Пінска вырошчваў у гаражы галюцынагенныя грыбы, а потым рассылаў іх споры па пошце

Пінчук вырошчваў у гаражы галюцынагенныя грыбы і рассылаў іх споры па пошце, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Інфармацыя пра выяўленне паштовага канверта з сумніўным змесцівам паступіла ў сталічнае падраздзяленне наркакантролю ад калег з Мінскага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце. Экспертыза пацвердзіла, што перасылаюць рэчыва, якое змяшчае ў сваім складзе псілацыбін.

Аператыўнікам удалося выйсці на след меркаванага адпраўніка і нарыхтоўшчыка наркасыравіны. «Ім аказаўся 38-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Пінска. Вывучыўшы лад жыцця і круг сувязяў падазраванага, праваахоўнікі пераканаліся, што мужчына мае непасрэднае дачыненне да дадзенага злачынства, - распавялі ў МУС. - Пры аглядзе яго гаража выяўлена памяшканне, спецыяльна прыстасаванае для вырошчвання галюцынагенных грыбоў. Канфіскавана 0,4 г псіхатропнага рэчыва, 4 кантэйнера з грыбніцай, 2 шпрыцы са спорамі і неабходнае абсталяванне».

Як высветлілася, першы ліст са спорамі мужчына выслаў у Расію ў канцы мінулага года. Усяго ён адправіў каля пяці канвертаў са спорамі і грыбніцай у РФ і Украіну. Кожны раз пінчук паказваў выдуманыя паштовыя дадзеныя адпраўніка.

Пінскі РАСК па гэтым факце завёў крымінальную справу па ч.1 арт.328 (незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў) КК.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930