Даслаць навіну
Знайсці
15.07.2019 / 11:22 13

У новым фільме пра Джэймса Бонда агента 007 сыграе цемнаскурая актрыса

У 25-м фільме бандыяны агента 007 сыграе цемнаскурая актрыса Лашана Лінч, піша Daily Mail са спасылкай на ананімную крыніцу.

Павялічыць выяву

Фота kinofilms.ua

«Гэта сучасны «Бонд», які спадабаецца маладому гледачу, але пры гэтым у ім будзе ўсё, што прынята чакаць ад фільмаў пра Бонда, — заявіў суразмоўца выдання. — У карціне будуць відовішчныя эпізоды пагоняў і боек, Бонд па-ранейшаму Бонд, але яму неабходна навучыцца жыць у свеце #MeToo».

Рашэнне аб змене культавага агента 007 магло быць прынята пад уплывам сааўтара карціны Фібі Уолер-Брыдж, вядомай сваімі феміністычнымі поглядамі. Пачынаючы з 2006 года галоўную ролю ў фільмах пра шпіёна выконваў акцёр Дэніэл Крэйг.

Згодна з сюжэтам новай часткі кінафраншызы Джэймс Бонд часова спыняе службу і адпраўляецца адпачываць на Ямайку, у гэты час Mі6 прысвойвае нумар 007 новаму аператыўніку, жанчыне.

Аднак былому і новаму агентам 007 наканавана сустрэцца ў фільме, больш за тое, Бонда будзе прыцягваць новая шпіёнка.

Nina.nn.by

7
Крэйзі / адказаць
16.07.2019 / 09:31
Szcz, калі гэта прыдумала суаўтарка арыгінальных фільмаў, тады аніякія “левакі” не маюць дачынення.
15
Алесь Нязгода / адказаць
16.07.2019 / 12:43
Пачытаў камэнтары... Ганебнае расістскае быдла.
0
belariy / адказаць
21.07.2019 / 13:06
фэйс-палм.... ну лан, чым бы дзіцяткі не цешыліся....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31