Знайсці
15.07.2019 / 10:062РусŁacБел

Генеральны сакратар НАТА паведаміў аб новай ядзернай ракеце Расіі

Расія распрацавала новую ядзерную ракетную сістэму сярэдняй далёкасці і размясціла яе — у зоне яе дасяжнасці Берлін, Франкфурт і Мюнхен. Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, перадае Deutsche Welle.

Столтэнберг не назваў дакладнага месца базавання зброі, аднак падкрэсліў, што гэта перасоўная ракетная сістэма, якую лёгка схаваць ад сістэм сачэння.

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу лічыць, што Расія павінна зрабіць усё, каб захаваць жыццяздольнасць дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД).

«У адваротным выпадку яна будзе несці поўную адказнасць за спыненне дзеяння дагавора, у выніку чаго свет стане менш стабільным для ўсіх нас», — указаў Енс Столтэнберг, дадаўшы, што Масква павінна выкарыстоўваць свой апошні шанец.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930