Знайсці
23.07.2019 / 11:1211РусŁacБел

Параўноўваем цэны на прадукты ў «Гіпа» з сярэднімі па краіне — можна зэканоміць да 100%

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі штомесяц публікуе сярэднія цэны па краіне на прадукты і паслугі. Мы прааналізавалі чэрвеньскую справаздачу Белстата і знайшлі 10 прадуктаў, цэны на якія ў гіпермаркетах «Гіпа» аказаліся ніжэйшымі. 

Сасіскі (7,76 рубля ў сярэднім па краіне за 1 кг)

Склад сучасных сасісак у 1805 годзе прыдумаў немец Іаган Ланер. Пэўны час ён жыў у Франкфурце, а пасля пераехаў у Вену, дзе і вырабіў свае знакамітыя сасіскі з ялавічыны і свініны, якія мы ямо па сёння. Цяпер жыхары Франкфурта і Вены спрачаюцца, каму належыць гонар і слава за стварэнне папулярнага прадукта: у Нямеччыне сасіскі рабілі з часоў Сярэднявечча, але менавіта ў сталіцы Аўстрыі вынайшлі сучасны склад.

Сярэдняя цана на сасіскі і сардэлькі ў чэрвені спынілася на ўзроўні 7 рублёў 76 капеек. У крамах «ГІПА» па 24 ліпеня кілаграм «Малочных» Віцебскага мясакамбіната можна набыць за 5,69. Больш за два рублі эканоміі.

Пельмені (5,95 рубля за 1 кг)

Як сасіскі, так і пельмені асацыююцца са студэнцкім ладам жыцця. Каштуюць прадукты няшмат, а гатуюцца проста і хутка. Але любяць іх і таму, што пры гэтым выходзіць смачна. 

У чэрвені кіло пельменяў у сярэднім па Беларусі каштавала 5,95 рубля. У крамах «ГІПА» ж можна набыць 400-грамовы пачак гандлёвай маркі «Даброўскі» са свінінай і ялавічынай за 2,15 рубля. Калі набыць кілаграм, то ўдасца зэканоміць 58 капеек.

Яйкі курыныя (1,92 рубля за дзясятак)

Адным з парадоксаў, над вырашэннем якога з часоў антычнасці б’юцца найлепшыя розумы чалавецтва, з’яўляецца пытанне пра тое, што было раней: курыца або яйка.

Яшчэ адзін парадокс — з пачатку года сярэднія цэны на яйкі знізіліся на 30 капеек. У студзені дзясятак яек каштаваў 2,22 рубля, а ў чэрвені — ужо 1,92. Рэдкая з’ява для нашай краіны.

Але ў «ГІПА» да 24 ліпеня можна набыць яйкі яшчэ танней. Дзясятак С-1 каштуе ўсяго 1,29. 

Рыс (2,47 рубля за 1 кг)

Рыс — адна з самых старажытных раслін, якія ўжываюцца чалавекам у ежу. У рэгіёнах, дзе традыцыйна апрацоўваюць рыс на плантацыях — трапічных і субтрапічных рэгіёнах Азіі, Афрыкі і Амерыкі, — рыс прыраўноўваюць да хлеба па распаўсюджанасці і частаце ўжывання.

800-грамовы пачак доўгазерневага шліфаванага рысу гандлёвай маркі «Вельмі!» («Очень!») у крамах «ГІПА» каштуе 1,49 рубля. У пераліку на кіло атрымліваем 1,86 — больш за 60 капеек эканоміі.

Згушчанае малако (2,43 рубля за 400 гр)

Важнае пытанне, якое падзяляе беларусаў: глыбоцкая ці рагачоўская згушчонка смачнейшая?

Мы не возьмемся тут быць экспертамі, толькі зірнём з пункту гледжання выгады. У сярэднім банка згушчанага малака з цукрам каштавала ў чэрвені 2,43 рубля.

У «ГІПА» 380-грамовую банку ласунка з Глыбокага можна набыць за 1,79. У выніку эканомім 54 капейкі.

Раслінны алей, акрамя аліўкавага (2,82 рубля за 1 л)

Сёння на паліцах крам можна знайсці мноства розных відаў расліннага алею, але найбольш папулярным застаецца сланечнікавы. Рафініраваны і дэзадарыраваны алей лепш выкарыстоўваць для смажання, бо пасля некалькіх ступеняў ачысткі знікае характэрны сланечнікавы пах. А нерафініраваны алей добра дадаваць у салаты, каб быў смак і водар.

У чэрвені літр сланечнікавага алею ў сярэднім каштаваў 2,82 рубля. «ГІПА» запрашае ў свае крамы па сланечнікавы алей «Ideal» — 2,39 за літровую бутэльку.

Філе селядца ў розных соусах ці заліўках (2,55 рубля за ўпакоўку вагой 250 гр)

Што можа быць смачнейшым дапаўненнем да свежазваранай бульбы? Селядзец — самае тое! 

У чэрвені 250-грамовая ўпакоўка філе селядцу каштавала ў сярэднім 2,55 рубля. У «ГІПА» 500 грам філе-кавалачкаў «Маціас» з зелянінай можна набыць за 3,99 (выходзіць, 250 гр — 2 рублі) — хопіць і на бульбу, і на селядзец пад шубай, а яшчэ і эканомія.

Мінеральная вада (1,06 рубля за 1 л)

Разліў мінеральных вод у герметычна закрытую ўпакоўку пасля папярэдняга газавання дазваляе захаваць іх солевы склад. Гэта дае магчымасць піць лячэбныя воды не толькі на адмысловых курортах.

Лячэбна-сталовыя мінеральныя воды можна ўжываць як сталовы напой, так і сістэматычна — для лячэння.

Да 24 ліпеня ў крамах «ГІПА» двухлітровая бутэлька мінеральнай вады «Мінская-4» каштуе ўсяго 99 капеек! З улікам таго, што ў сярэднім літр «мінералкі» ў чэрвені каштаваў 1,06 рубля, атрымліваем больш за 100% эканоміі. 

Вось тут можна пачытаць, як здабываецца «Мінская-4».

Квас (1,25 рубля за 1 л)

Для тых, каму «мінералка» падаецца сумным напоем, ёсць мноства іншых варыянтаў. Напрыклад, квас. Пенны напой карыстаецца стабільна высокім попытам у спякоту.

У крамах можна знайсці розныя віды квасу: з парэчкамі, з садавінай, нават белы квас. Але звычайны квас браджэння застаецца неўміручай класікай. Літр напою ў чэрвені ў сярэднім каштаваў 1,25 рубля.

Да 24 ліпеня ў «ГІПА» паўтара літра «Старажытнага» можна набыць за 1,29 — лічы, паўлітра атрымліваеш у падарунак.

Цукеркі ў шакаладзе (13,58 рубля за 1 кг)

Хто з нас не любіць шакаладныя цукеркі? Усе ведаюць, што шмат салодкага есці шкодна, але як утрымацца перад велізарным асартыментам ласункаў, што прапаноўваюць крамы?

У «ГІПА» кілаграм цукерак «Мінскі грыльяж» з вясёлым вожыкам на абгортцы каштуе 8,99 рубля — на 4,5 рубля танней за сярэдні кошт. Не адмаўляце сабе ў такой смакаце!

Падсумоўваем:

ПрадуктСярэдняя цана па краіне, рубліАкцыйная цана ў «ГІПА» па 24 ліпеня, рубліЭканомія
Сасіскі7,76 за кіло5,69 за кіло («Малочныя», Віцебскі МК)2,07
Пельмені5,95 за кіло5,37 за кіло («Даброўскі» з ялавічынай і свінінай, 400 грам — 2,15)0,58
Яйкі курыныя1,92 за дзясятак1,29 за дзясятак (С-1)0,63
Рыс2,47 за кіло1,86 за кіло («Очень!», 800 грам — 1,49)0,61
Згушчанае малако2,43 за 400 грам1,88 за 350 грам (Глыбокае, 380 грам — 1,79)0,55
Раслінны алей2,82 за літр2,39 за літра (сланечнікавы алей «Ideal» — 2,39)0,43
Філе селядцу ў соусе або заліўцы2,55 за 250 грам2,00 за 250 грам (кавалачкі «Маціас» з зелянінай — 3,99 за 500 грам)0,55
Вада мінеральная1,06 за літр0,50 за літр («Мінская-4», 2 л — 0,99)0,56
Квас1,25 за літр0,86 за літр («Старажытны», 1,5 л — 1,29)0,39
Цукеркі ў шакаладзе13,58 за кіло8,99 за кіло («Мінскі грыльяж»)4,59

Усе акцыйныя прапановы тут:

Найбліжэйшую крама «Гіпа» можна знайсці па спасылцы

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031