Знайсці
15.07.2019 / 08:121РусŁacБел

Чэмпіён свету падмануў клуб і адправіўся здымацца ў «Форт Баярдзе»

Абаронца французскага «Марсэля» Адыль Рамі адпрасіўся з трэніроўкі каманды і адправіўся на здымкі перадачы «Форт Баярд», піша Get French Football News

У канцы мая Рамі папрасіў кіраўніцтва клуба адпусціць яго з трэніроўкі па сямейных абставінах. Абаронцу дазволілі прапусціць занятак, і ён адправіўся на захад Францыі, каб прыняць удзел у здымках вядомай тэлегульні. Сярод іншага, Рамі паўдзельнічаў у барацьбе ў гразі, хоць на той момант абаронца быў траўмаваны. Гэты эпізод «Форт Баярда» выйшаў 29 чэрвеня.

Цяпер «Марсэль» праводзіць ўнутранае расследаванне ў дачыненні да гульца. Рамі быў часова адхілены ад удзелу ў трэніроўках каманды.

Улетку 2018-га Рамі ў складзе французскай зборнай заваяваў тытул чэмпіёна свету, не згуляўшы ніводнага матча.

Цікава, што гэта не адзіная бяда ў Рамі. Нядаўна ён разышоўся з Памэлай Андэрсан, што абвінаваціла яго ў пастаянным збіцці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031