Знайсці
15.07.2019 / 07:4441РусŁacБел

На конкурсе «Славянскага базару» беларус адмовіўся прамаўляць па-беларуску — гледачы былі незадаволеныя 

Адзільхан Макін, фота Сяргея Серабро, Народныя навіны Віцебска

На конкурсе «Славянскага базару» эстрадных выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019» прайшлі два туры. Па іх выніках лідзіруе спявак з Казахстана Адзільхан Макін, піша Tut.by. У яго 178 балаў з максімальных 180.

Ілай з Ізраіля атрымала ўчора 84 балы, а ў суме 171. Такі ж поспех — у канкурсанта з Грузіі Георгія Путкарадзэ. Расіянін Іван Дзятлаў і беларус Ваня Зданюк маюць па 170 балаў. Пераможца будзе названы сёння, і, з вялікай імавернасцю, ім стане прадстаўнік Казахстана.

Цікава, што пакуль удзельнікі конкурсу чакалі на сцэне балаў ад журы, вядучыя прапаноўвалі ім сказаць некалькі словаў на роднай мове. 

Ваня Зданюк, фота Сяргея Серабро, Народныя навіны Віцебска

Але Ваня Зданюк прамовіў па-беларуску літаральна пару слоў і практычна адразу пасля «прывітання» перайшоў на рускую, патлумачыўшы гэта тым, што ў амфітэатры «шмат людзей, хто не разумее беларускую».

Прамаўляў даволі доўга, вядучы Дзяніс Дудзінскі нават пажартаваў: «Гатовая прамова для прэміі «Оскар». Але сыход Вані ад роднай мовы ў амфітэатры дакладна не ацанілі: з залы пачуўся гул незадавальнення.

Іншыя канкурсанты, дарэчы, з задавальненнем размаўлялі з публікай на родных мовах, і тая іх нядрэнна разумела.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера