Знайсці
14.07.2019 / 19:565РусŁacБел

Археалагічныя працы на магіле Віктара Каліноўскага скончаны. Знайшлі парэшткі двух чалавек

Археалагічныя і экспертныя працы на месцы мяркуемай магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы скончаны, піша Радыё Рацыя.

Працы ішлі 4 дні — з 8-га па 11 ліпеня. Калі былі выяўлены парэшткі двух чалавек, археолагі спынілі сваю частку працы. Пасля гэтага з Менску былі выкліканы дадатковыя эксперты. Адмыслоўцы ўзялі фрагменты парэшткаў, пасля чаго раскоп быў засыпаны. Усе працы былі пратакаліраваны Следчым камітэтам згодна з працэсуальным заканадаўствам. Як паведаміў прадстаўнік грамадскасці Юрый Глебік, цяпер трэба чакаць афіцыйных вынікаў экспертызаў, якія будуць весці беларускія і літоўскія спецыялісты. Пасля правядзення даследавання фрагментаў на сайце Следчага камітэту павінна з’явіцца афіцыйная інфармацыя. Незалежна ад вынікаў экспертызы, праз некалькі месяцаў, калі асядзе грунт, помнік з крыжам і яшчэ адзін надмагільны камень з шыльдай павінны вярнуцца на ранейшае месца.

Радыё Рацыя

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930