У Ганконгу аднавіліся пратэсты. Цяпер — супраць кітайскіх спекулянтаў
У Ганконгу аднавіліся пратэсты, нягледзячы на спыненне працы над спрэчным законапраектам аб экстрадыцыі грамадзян у Кітай, піша ВВС.
Пратэсты ўспыхнулі ў суботу, 13 ліпеня, у горадзе Шэунг Шуй недалёка ад кітайскай мяжы. Горад папулярны сярод гандляроў, якія закупляюць там тавары, а потым прадаюць на мацерыку па завышаных цэнах.
Удзельнікі акцыі выступілі супраць кантрабанды ганконгскіх тавараў у Кітай. Засілле прыезджых прыводзіць да павышэння цэн на паслугі і арэнду жылля.
Пратэсты спачатку былі мірнымі, але паліцыя ўжыла дубінкі і пярцовыя балончыкі для разгону дэманстрантаў. Удзельнікі акцыі далі адпор.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Вольгу Бондараву падалі ў суд
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера