Знайсці
13.07.2019 / 19:095РусŁacБел

І тут на дапамогу прыйшла аўчарка Шэры, якая тры разы ўпэўнена падавала сігнал аб наркотыках

Выпадак здарыўся днямі ў Калінкавічах, паведамляе абласная міліцыя.

Спачатаку праваахоўнікі затрымалі двух мясцовых жыхароў, якія купілі псіхатроп. У заплечніку аднаго з іх знайшлі скрутак з рэчывам белага колеру масай 0,22 грама. Экспертыза ўстанавіла, што гэта фенамін. Наступным этапам аперацыі стала ліквідацыя пункту продажаў.

Байцы Гомельскага АМАПа хутка праніклі ўнутр дома, не даўшы знішчыць доказы злачыннай дзейнасці 44-гадовага гаспадара.

У ходзе ператрусу ў жылым памяшканні наркадылер сам выдаў два скруткі з наркотыкамі і марыхуану. Ён спадзяваўся, што астатні забаронены тавар не знойдуць.

Але тут на дапамогу прыйшоў службовы сабака (нямецкая аўчарка Шэры), які знаходзіцца на службе Гомельскай мытні. Шэры тройчы падавала сігнал аб магчымым захоўванні наркатычных сродкаў, у тым ліку, у гаражы. Там і знайшлі сейф, схаваны ў шафе. Унутры выявілі ручны ліхтарык, у якім былі 15 пакункаў. Яшчэ адзін быў схаваны ў футарале ад вагаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930