Знайсці
13.07.2019 / 17:2128РусŁacБел

Міністр адукацыі: У магістратуры вучыцца неабавязкова

Звязда

Міністр абароны Андрэй Раўкоў і міністр адукацыі Ігар Карпенка наведалі ваенна-патрыятычны лагер у брыгадзе спецназу, паведамляе Звязда.

Ігар Карпенка падкрэсліў, што служба ў арміі — не перашкода атрыманню адукацыі.

У прыватнасці, па яго словах, распрацоўваецца і дакумент, які дазволіць дапасаваць вучэбныя заняткі да службы ў рэзерве — гэта важна для выпускнікоў ВНУ, якія жадалі бы працягнуць вучобу ў магістратуры.

Да таго ж, падкрэсліў міністр адукацыі, магістратура — неабавязковая ступень адукацыі, яна для матываваных людзей.

«Выпускнікоў гэтага году 56 тысяч, месцаў у магістратуры — усяго тры тысячы. Плюс вазьміце нейкую колькасць дзяўчат. Таму, на мой погляд, турбавацца няма падстаў», — упэўнены Ігар Карпенка.

Нагадаем, што згодна з новым законапраектам, адтэрміноўка ад магістратуры давацца не будзе. Спачатку трэба будзе адслужыць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930