Знайсці
13.07.2019 / 08:438РусŁacБел

Самалёт «Белавія» выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы ў Кіеве ФОТА

«Мінск—Кіеў. Самалёт Belavia ў Жулянах вылецеў з узлётна-пасадачнай паласы ў поле (наколькі разумею, палосы тут досыць разбітыя). Пілот паспеў затармазіць, каб не заехаць у агароджы. Але ліхтары на полі ўсё-такі крыху памялі», — напісала пасажырка самалёта Kasia Syramalot.

У аэрапорце «Кіеў» імя Ігара Сікорскага Tut.by паведамілі, што рэйс B2847 з Мінска павінен быў прызямліцца а 23.40. Пры пасадцы Boeing 737-300 выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы прыблізна на 100 метраў.

Instagram / Kasia Syramalot

Ніхто не пацярпеў. Сам самалёт, па словах прадстаўніка аэрапорта, атрымаў нязначныя пашкоджанні «ў выглядзе падрапанай фарбы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031