Знайсці
12.07.2019 / 20:3613РусŁacБел

ЗША не падтрымалі ініцыятывы Зяленскага па сустрэчы лідараў шасці краін у Мінску

Злучаныя Штаты не падтрымліваюць ідэі, якія прадугледжваюць змяненне фарматаў міжнародных перамоў па сітуацыі ва Украіне. Пра гэта паведаміла ў пятніцу карэспандэнту ТАСС прадстаўніца Дзярждэпартамэнта ЗША.

«Мы цалкам падтрымліваем намаганні прэзідэнта Зяленскага, накіраваныя на тое, каб ажывіць імплементацыю «Мінска»», — запэўніла прадстаўніца знешнепалітычнага ведамства ЗША. На яе думку, «Украіна выконвае свае абавязацельствы ў рамках «Мінска» максімальна магчымым чынам». «Расіі неабходна рабіць тое ж самае», — лічыць амерыканскі дыпламат. «Аднак, — падкрэсліла яна, — змена існуючых перамоўных фарматаў не ліквідуе сапраўдную перашкоду прагрэсу ў імплементацыі «Мінска». Гэтай перашкодай з'яўляецца «адсутнасць у Расіі палітычнай волі», адзначыла супрацоўніца Дзярждэпартамента ЗША.

Зяленскі 8 ліпеня на старонцы Facebook звярнуўся да Пуціна з прапановай сустрэцца ў Мінску пры пасярэдніцтве ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі. Паводле яго слоў, «трэба абмеркаваць, чый Крым і каго там няма на Данбасе». Як выказаўся Зяленскі, «кампанію для размовы» ён прапануе ў асобе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй, канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера