Даслаць навіну
Знайсці
12.07.2019 / 20:18 4

Расійскі віцэ-прэм'ер: Патрабаванні Беларусі павысіць тарыф на прапампоўку нафты справядлівыя, але не да такой ступені

Урад Расіі лічыць справядлівым патрабаванне Беларусі аб павышэнні тарыфу на прапампоўку нафты па сваёй тэрыторыі, але яно павінна быць ніжэйшым, чым прапануюць улады Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, піша ТАСС.

Павялічыць выяву

Паводле яго слоў, Расія гатова разгледзець пытанне аб паступовым выраўноўванні тарыфаў у Расіі і Беларусі для «Транснафты» і ўжо падрыхтавала кампрамісны варыянт.

«Патрабаванні па павышэнні тарыфу на транзіт нафты праз Беларусь справядлівыя, але не да такой ступені, якая была заяўлена беларускім бокам (на 21,7%). Не да такой ступені, гаворка ідзе аб выраўноўванні, там сапраўды самыя нізкія тарыфы на прапампоўку нафты, ніжэйшыя, чым у Расіі, ніжэйшыя, чым ва Украіне і ў Еўропе», — сказаў ён.

Козак адзначыў, што мае намер у суботу абмеркаваць з віцэ-прэм'ерам Беларусі Ігарам Ляшэнкам тарыф на прапампоўку нафты. Паводле яго слоў, мінімальна ён вырасце да ўзроўню дзеючага на тэрыторыі Расіі, але ўжо гатова кампрамісная прапанова.

NN.by

0
Ёпрст / адказаць
12.07.2019 / 21:49
Вось вам і прыклад, як Арда мае Рыгоравіча і разам з ім Беларусь!
1
0.5 / адказаць
13.07.2019 / 00:37
Это только в России есть понятие. как степень справедливости. Вроде осетрины второй свежести.
0
Палескі партызан / адказаць
13.07.2019 / 08:49
Калі вы - гаспадар аб'екта нерухомасці і нясеце выдаткі на яго ўтрыманне, то звычайна для падвышэння тарыфа вы высылаеце тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне арандатару. Маўляў, плата не пакрывае выдаткі, не падабаецца - шукай іншае месца. У нашым выпадку ўсё лагічна і відавочна: калі тарыфы на прапампоўку па тэрыторыі Беларусі ніжэйшыя, чым па тэрыторыі Расіі і Еўропы (дарэчы, чаму? Ці не было карупцыйнага складніка пры падпісанні такіх нявыгадных умоваў?), то нармальным з'яўляецца патрабаванне не проста зроўніць тарыфы, але і закласці ў наш тарыф профіт. І чаго гэты Козак гэткі борзы, пра ступень адпаведнасці і без таго самых нізкіх тарыфаў загаварыў? Розніца на чарговы пентхаўс ці яхту была закладзена, а цяпер не хапае? Ясна-панятна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31