Знайсці
14.07.2019 / 11:087РусŁacБел

На клумбу выдзелілі 11 тысяч рублёў, але нешта пайшло не так ФОТЫ

На добраўпарадкаванне клумбы каля дамоў №37 і №39 па вуліцы Жудро выдзелілі 11 тысяч рублёў. Павінны былі засадзіць клумбу туямі, ядлоўцам, хостай, прымулай, але па факце атрымалася крыху інакш, — піша «Зялёны партал».

Згодна з каштарысам, агулам на клумбе павінны былі высадзіць 1500 розных раслін, аднак насамрэч карцінка выглядае куды больш сумна. 

«У нас быў падлічаны папярэдні каштарыс па рэспубліканскіх расцэнках. І так, гэты каштарыс сапраўды быў на 11 тысяч рублёў, таму што патрабавалася шмат чаго аднавіць на гэтай тэрыторыі, зрабіць кветнік і высадзіць кусты. На гэтай частцы тэрыторыі праходзілі сеткі камунікацыі, якіх не было відаць зімой пад снегам, калі складаўся каштарыс, а ўжо непасрэдна перад пасадкай кветак мы вырашылі зрабіць кветнік меншага памеру», — патлумачыла начальніца аддзела па добраўпарадкаванні ЖКГ №2 Вольга Янковіч.

Ніякія грошы, па словах начальніцы, не трэба вяртаць, таму што іх нават не выдзялялі для аплаты. Сродкі дагэтуль знаходзяцца ў бюджэце.

На гэты момант акт выкананых работ не падпісаны. Ён будзе прад'яўлены тэхнагляду, які выедзе на месца, пералічыць усе расліны, якія былі высаджаныя на гэтай клумбе. Тады будзе складзены акт выкананых работ, па якім і зробяць аплату.

Так зараз выглядае клумба, на добраўпарадкаванне якой выдзелілі 11 тысяч рублёў.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031