Знайсці
12.07.2019 / 17:5731РусŁacБел

Bloomberg: Пуцін не пераканаў Лукашэнку аб'яднацца ў адну дзяржаву для захавання сваёй улады

Пуцін пасля выбараў 2024 года можа стаць прэм'ерам «з пашыранымі паўнамоцтвамі» і лідарам партыі «Адзіная Расія», такім чынам ён застанецца ва ўладзе, паведамілі агенцтву Bloomberg крыніцы.

Памочнікі і дарадцы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна працуюць над тым, каб знайсці спосаб падоўжыць яго знаходжанне ва ўладзе, піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе.

Крэмль разглядае сцэнар са зніжэннем колькасці дэпутатаў Дзярждумы, якія выбіраюцца па партыйных спісах, да 25%, і павелічэннем долі мажарытарных дэпутатаў, распавялі агенцтву дзве крыніцы, праінфармаваныя пра падрыхтоўку такіх змен. У 2016 годзе палову Думы абралі па партыйных спісах, палову — па аднамандатных акругах.

Гэта дазволіць Крамлю захаваць кантроль над ніжняй палатай ва ўмовах падзення папулярнасці «Адзінай Расіі», гаворыцца ў артыкуле. Перамены могуць уступіць у сілу да выбараў 2021 года. Адзінаросы, працягваюць крыніцы агенцтва, у такім выпадку пойдуць на выбары як фармальна незалежныя мажарытаршчыкі.

Змяненні дазволяць Пуціну «атрымаць поўны кантроль над новым парламентам» за тры гады да заканчэння яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, кажа адна з крыніц, на фоне падзення рэйтынгаў партыі ўлады.

Дзве блізкія да Крамля крыніцы і заканадавец з «Адзінай Расіі» таксама сказалі агенцтву, што гэтыя перамены дазволяць Уладзіміру Пуціну застацца ва ўладзе пасля 2024 года, «утрымліваючы ўладу як кіраўнік кіруючай партыі і як прэм'ер-міністр з пашыранымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі на шкоду прэзідэнцкім».

У канцы сакавіка агенцтва пісала пра іншы сцэнар з захаваннем Пуціна ва ўладзе пасля 2024 года: аб'яднанне Расіі і Беларусі.

Аднак цяпер агенцтва гэты варыянт лічыць неактуальным.

«Намаганні, накіраваныя на тое, каб пераканаць лідара суседняй Беларусі ў патэнцыйным зліцці з Расіяй, якое дазволіла б Пуціну стаць кіраўніком аб'яднанай дзяржавы, пацярпелі няўдачу»,

— піша Bloomberg.

Казахстанскі варыянт у Расіі таксама выглядае нерэалістычным, паколькі новы прэзідэнт можа кінуць выклік Пуціну.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031