Знайсці
12.07.2019 / 17:53РусŁacБел

У Kia знізілі цэны на шэраг паслуг у Беларусі ў межах года лаяльнасці

Кампанія KIA Motors у Беларусі абнавіла сэрвісную праграму для сваіх кліентаў. Летам і да канца года дзейнічае зніжка на шэраг паслуг у зоне сэрвісу.

Ва ўмовах дажджлівага надвор'я вельмі актуальная паслуга «Антыдождж», у межах якой дзейнічае акцыйныя прапанова на шчоткі для шкла. Паслуга прадугледжвае нанясенне спецыяльнага воданепранікальнага складу на лабавое шкло, якое забяспечвае добрую бачнасць у дождж, зніжае неабходнасць выкарыстання шчотак і павышае бяспеку і камфорт кіравання. У межах паслугі на шчоткі будзе распаўсюджвацца зніжка 25%.

Не менш запатрабаванай з'яўляецца паслуга «Запраўка кандыцыянераў», на якую да канца жніўня дзейнічае зніжка 10%.

Добрая зніжка распаўсюджваецца на паслугу «Чыстае паветра». Яна прадугледжвае ачыстку сістэм кандыцыянавання, азанаванне салона і замену паветранага фільтра. Да канца кастрычніка гэтыя работы ў сэрвіснай зоне «Атлант-М на Незалежнасці» будуць праводзіць на 30% танней.

Прыемны бонус атрымаў пакет паслуг «Міжсэрвіснае тэхнічнае абслугоўванне», разлічаны на гарантыйнае аўто з больш жорсткімі ўмовамі эксплуатацыі. Падчас правядзення міжсэрвіснага ТА ажыццяўляецца планавае тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіля па рэгламенце вытворцы, у тым ліку знешні агляд і замена масла з масляным фільтрам. Цяпер бонусныя балы на гэтыя працы можна прымяніць са скідкай да 99%.

Была абноўлена і акцыя «Мадэль выхаднога дня». Яна дае магчымасць уладальнікам пэўнай мадэлі аўтамабіля скарыстацца зніжкай у 15% на ўсе запасныя часткі, арыгінальныя аксэсуары і паслугі па іх замене ці ўсталёўцы. У ліпені мадэллю выхаднога дня з'яўляецца KIA Soul, уладальнікі гэтых аўто могуць скарыстацца льготнымі цэнамі да 31 ліпеня.

Таксама абнавіліся пазіцыі ў межах акцыі «Тавар месяца». Увесь ліпень у аддзеле сэрвісу «Атлант-М на Незалежнасці» даецца зніжка 10% на тармазныя дыскі і калодкі і паслугі па іх замене.

Для тых, хто збіраецца ў дарогу, летам даступныя прапановы па арэндзе аўтабоксаў і поўнай дыягностыцы аўтамабіля перад паездкай.

Гэты год быў аб'яўлены афіцыйным дыстрыб'ютарам KIA годам лаяльнасці ў Беларусі. Прадугледжаныя льготныя цэны на запчасткі, тэхабслугоўванне і рамонт для ўсіх уладальнікаў аўтамабіляў KIA, незалежна ад таго, дзе і калі яны былі набыты. Льготы, зніжкі і прывілеі будуць дзейнічаць як мінімум да канца года. Яны абнаўляюцца кожны месяц.

Скарыстацца акцыйнымі прапановамі можна ў аўтацэнтры «Атлант-М на Незалежнасці» ў Мінску.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031