Знайсці
12.07.2019 / 15:183РусŁacБел

Сузаснавальнік «Ляпісаў» 35 дзён у коме. Нападніка затрымалі

Гітарыст Руслан Уладыка, вядомы пад псеўданімам «Пан», сустрэў 45-годдзе ў коме. Пра гэта Радыё Свабода ягоны сябра музычны прадзюсар Яўген Калмыкоў.

Руслана Уладыку збілі і абрабавалі 6 чэрвеня ў Мінску, ён трапіў у рэанімацыю з чэрапна-мазгавой траўмай, дагэтуль застаецца ў штучнай коме. Але надзея на выздараўленне ёсць: дактары кажуць, калі людзі выходзяць з такога стану цягам 50 дзён, то часцей за ўсё «больш-менш вяртаюцца да нармальнага жыцця».

Яўген Калмыкоў кажа, што асабіста ведае прозьвішча меркаванага нападніка:

«Магу сказаць, што гэта рэцыдывіст, у яго была непагашаная судзімасць, — расказвае ён. — Ён затрыманы, але суд адкладзены праз тое, што ёсьць надзея, што Руслан яшчэ дасць паказанні».

Дактары адзначаюць станоўчую дынаміку ў стане Уладыкі: можа варухнуць нагой, калі трымаюць за руку, можа сціскаць і не адпускаць, расплюшчвае вочы. Калмыкоў згадвае: следчы казаў сястры Уладыкі, што нядаўна чалавек ляжаў у такім стане паўгода, але прыйшоў у прытомнасьць, сам ходзіць і дае паказаньні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера