Знайсці
12.07.2019 / 10:43РусŁacБел

У адной з вёсак у Чачэрскім раёне ўведзены каранцін з-за шалёнай лісы

 У вёсцы Турышчавічы Чачэрскага раёна ўведзены каранцін з-за з'яўлення на прыватным падворку шалёнай лісы, паведамілі БелТА ў раённай ветэрынарнай станцыі.

У пачатку ліпеня лясная драпежніца зайшла ў адзін з двароў, дзе напала на хатняга ката. Гаспадыня спрабавала прагнаць лісу, але беспаспяхова. Пасля кантакту з лісой кот загінуў.

 

Сельчанка звярнулася па дапамогу да мясцовага паляўнічага, і той застрэліў драпежніцу.

Вынікі лабараторных даследаванняў пацвердзілі падазрэнне пра захворванне на шаленства. На два месяцы ў вёсцы уведзены каранцін. Усе свойскія жывёлы ў населеным пункце былі вакцынаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930