Знайсці
12.07.2019 / 12:4111РусŁacБел

Восем афіцэраў ФСБ Расіі схаваліся на Каўказе пасля абвінавачванняў у разбоі

Восем афіцэраў ФСБ, якія праходзяць па справе аб разбоі ў маскоўскім банку, схаваліся на Паўночным Каўказе, даведаўшыся пра затрыманне калегаў. Пра гэта паведамляе «Новая газета» са спасылкай на крыніцы.

Паводле звестак выдання, афіцэры спецпадраздзялення «Альфа» былі ў камандзіроўцы на Паўночным Каўказе «и предпочли скрыться» пасля з'яўлення інфармацыі пра арышты ў ведамстве.

Таксама паведамляецца, што за апошнія два гады на ўдзельнікаў «обнального рынка» — гэта значыць, аперацый па пераводзе безнаяўных грошай у гатоўку — здзейсненыя два напады. Картэжы з грашыма блакавалі мікрааўтобусы без нумароў, адкуль выбягалі мужчыны і крычалі «Працуе ФСБ». Чым заканчваліся напады, «Новая газета» не ўдакладняе.

Справа на ФСБшнікаў заведзеная за тое, што яны рабавалі ўдзельнікаў такіх аперацый, а забраныя грошы не здавалі дзяржаве, а пакідалі сабе. Лік ішоў на мільёны даляраў. Гэта адна з самых скандальных спраў у расійскай спецслужбе за апошні час.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера