Знайсці
11.07.2019 / 20:3813РусŁacБел

Украінскі суд дазволіў мужчыну называць мэра горада «Гандонам»

Кіеўскі апеляцыйны суд спыніў справу ў дачыненні да мужчыны, які звярнуўся да мэра горада Тэцііў Кіеўскай вобласці словам «Гандон», паведамляе «Судовий репортер». Па словах адказчыка, ён проста параўнаў чыноўніка з французскім пісьменнікам-фантастам Івам Гандонам.

Іў Гандон.

У красавіку гэтага года адбыўся грамадскі сход з нагоды зарыблення ракі Роська дзяржаўным прадпрыемствам «Сэрвіс» па ініцыятыве Тэцііўскай гарадской рады. Сход праходзіў на вуліцы і грамадзяне выказвалі сваю нязгоду з дзеяннямі мэра. Адзін з удзельнікаў дыскусіі Ігар Саўлук абвінаваціў мэра Руслана Майструка ў публікацыі ілжывай інфармацыі. У прыватнасці — паказваючы на ​​чыноўніка, заявіў, што такія вось «Гандоны» пішуць няпраўду.

У маі Тэцііўскі суд прызнаў мужчыну вінаватым у дробным хуліганстве і аштрафаваў на $2.

Сам парушальнік віны не прызнаваў і пераконваў, што меў на ўвазе французскага пісьменніка-фантаста Іва Гандона, таму гэта не з'яўляецца абразлівым нецэнзурным словам.

Мужчына падаў апеляцыю, і пасля Кіеўскі апеляцыйны суд спецыяльна перагледзеў відэа спрэчкі і прыйшоў да высновы, што фразай «Гандон» у кантэксце размовы чалавек сапраўды параўнаў мэра з французскім пісьменнікам-фантастам Івам Гандонам, паколькі лічыў, што той распавядае фантастычныя рэчы.

Суд не ўбачыў доказаў таго, што чалавек словам «Гандон» хацеў пакрыўдзіць мэра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930