Знайсці
11.07.2019 / 19:491РусŁacБел

У Італіі расследуюць магчымыя карупцыйныя сувязі «Лігі Поўначы» Матэа Сальвіні з Крамлём

Пракуратура Мілана праводзіць расследаванне магчымай карупцыйнай схемы з удзелам прадстаўнікоў італьянскай партыі «Ліга Поўначы» і Крамля.

У чацвер у прэсе зноў з'явілася інфармацыя, што кіраўніцтва «Лігі» магло разлічваць на шматмільённае фінансаванне з боку Расіі ў абмен на дапамогу ў лабіяванні нафтавага пагаднення.

Падазрэнні ў змове гучалі яшчэ ў лютым гэтага года, калі часопіс L'Espresso паведаміў, што прадстаўнікі «Лігі» ў кастрычніку мінулага года правялі перамовы з расейцамі ў маскоўскай гасцініцы «Метраполь».

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters і італьянскіх СМІ, праваахоўныя органы Італіі зацікавіліся гэтай гісторыяй яшчэ ў лютым, адразу пасля публікацыі ў L'Espresso, тады ж і пачалося афіцыйнае расследаванне.

Паводле крыніц Reuters, пракуратуры было вядома пра існаванне аўдыёзапісу задоўга да таго, як Buzzfeed яго апублікаваў. У рамках расследавання, паводле тэлеканала Rai News, ужо дапыталі некалькі чалавек.

Закон Італіі забараняе фінансавую падтрымку палітычных партый з-за мяжы. Лідары апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі запатрабавалі ад Матэа Сальвіні адказаць у парламенце на абвінавачванні ў карупцыі.

«Ліга Поўначы» — правая партыя, яна была заснавана 20 гадоў таму. Партыя выступае за незалежнасць паўночных правінцый Італіі і стварэнне дзяржавы Паданія са сталіцай у Мілане.

Паводле BBC

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930