Знайсці
11.07.2019 / 17:585РусŁacБел

Уласнік пракатнай кампаніі: Тая бабуля канкрэтна спрабавала скрасці самакат, таму і завялі крымінальную справу

Гэтай вясной у Мінск прыйшоў кікшэрынг — арэнда самакатаў, якія пасля карыстання можна пакінуць у любым месцы горада.

Пракатныя самакаты адразу ж сталі «героямі» навінаў: бо мінчукі, асабліва сталыя, вырашылі, што калі стаіць пасярод дарогі — то нічыйнае. І нярэдка спрабавалі забраць той самакат дадому.

Самая вядомая гісторыя была з бабуляй, якая нібыта хацела падарыць самакат унуку. Дарэчы, пасля міліцыя паведаміла, што на жанчыну завядуць крымінальную справу.

Таксама Следчы камітэт заявіў, што нібыта за два дні (5 і 6 ліпеня) ў сталіцы скралі ажно сем пракатных самакатаў.

«Наша Ніва» звязалася з прадстаўнікамі кікшэрынгавай кампаніі Eleven — гэта іх самакаты пастаянна трапляюць у навіны. У кампаніі распавялі, што насамрэч справы ідуць зусім не так кепска.

«Інфармацыі пра крадзеж сямі самакатаў за два дні ўсё ж не адпавядае рэчаіснасці. Столькі спрабавалі скрасці за ўвесь час нашай працы — гэта два з паловай месяцы. Прычым варта адзначыць, што інцыдэнты ўзнікалі на пачатку працы, калі людзі яшчэ не ведалі пра нас і пра тое, што самакат, які стаіць пасярод вуліцы, не нічыйны, а пракатны.

Цяпер жа такіх выпадкаў амаль не ўзнікае. У тым ліку і дзякуючы СМІ — бо актыўна пішуць і расказваюць людзям, як гэта ўсё працуе. Так што можна сказаць, што ўсё нармалізавалася, — распавялі прадстаўнікі кампаніі. —

Што тычыцца гісторыі з бабуляй і крымінальнай справай.

Такіх бабуляў, якія вырашылі забраць «нічыйнае» з вуліцы, было некалькі. І мы ў такіх выпадках проста размаўляем з людзьмі і ніякіх заяў не падаем.

Але ў выпадку з адной пажылой жанчынай стала зразумела, што гэта была канкрэтна спроба скрасці самакат! Гэта не была памылка. І вось у тым выпадку і была заведзеная крымінальная справа. А ў іншых — а іх было шмат — абыйшліся без міліцыі.

Трэба нагадаць, што кожны самакат мае датчык GPS, мы можам адсачыць яго месцазнаходжанне. Красці няма сэнсу. Плюс ёсць налепка, што ўсе супрацьпраўныя дзеянні караюцца па законе.

Да таго ж калі вы паспрабуеце скрасці самакат — то бок будзе відаць, што ён рухаецца без разблакіроўкі сістэмай аплаты — там заблакуецца кола і сам самакат пачне пішчаць. Чалавек, нават калі не заўважыў тую налепку, зразумее, што калі прылада пішчыць, то тут штосьці не тое.

Але калі праблемныя сітуацыі ўсё ж узнікаюць, мы стараемся разрульваць іх самі. Едзем, размаўляем з людзьмі, тлумачым ім, што гэта не нічыйная тэхніка. Калі чалавек сапраўды памыліўся, то ў міліцыю мы звяртацца не будзем».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930