Знайсці
11.07.2019 / 15:301РусŁacБел

Меркель седзячы праслухала гімн на чарговай сустрэчы на ​​найвышэйшым узроўні

Канцлер ФРГ Ангела Меркель правяла на афіцыйнай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн ў Берліне выслухала гімн, седзячы. Пра гэта паведамляе Die Welt

Выданне апублікавала відэазапіс, на якім бачна, як дацкая прэм'ер выходзіць з аўтамабіля і яе сустракае Меркель. Канцлер вядзе Фрэдэрыксэн на пляцоўку, дзе стаяць кіраўнікі розных ведамстваў ФРГ, прадстаўляе іх сваёй госці, а пасля гэтага яны садзяцца на крэслы перад ваенным аркестрам і слухаюць гімны Германіі і Даніі. Звычайна гэтая частка цырымоніі праходзіць стоячы. Пратакол мерапрыемства змянілі перад пачаткам прыёму, і на пляцоўцы паставілі два белыя крэслы.

За дзень да гэтага ў Меркель здарыўся ўжо трэці па ліку прыступ дрыжыкаў, гэта адбылося падчас сустрэчы ў Берліне з прэм'ер-міністрам Фінляндыі Анты Рыне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера