Знайсці
10.07.2019 / 17:3413РусŁacБел

Чыноўнік, якога Зяленскі выгнаў з нарады: Я за гэтага дэбіла цягнуў мазу, я яму гэтага не дарую!

Сакратар гарадской рады Барыспаля Яраслаў Гадунок, якога прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выгнаў з працоўнай нарады, сабраўся падаць на кіраўніка дзяржавы ў суд. Пра гэта чыноўнік заявіў у інтэрв'ю выданню «Страна.ua».

«Вядома, я зараз у суд пайду. У мяне шок. Я за гэтага дэбіла цягнуў мазу… [заступаўся за яго — Рэд.] Я проста быў супраць Парашэнкі, таму я вымушана галасаваў за Зяленскага. А вы паглядзіце, як ён сябе паводзіў! Хіба прэзідэнт можа так сябе паводзіць? Ён казаў, што кожны з нас прэзідэнт — дык дайце мне слова! Я гатовы адказаць за любую капейку, за любы крымінал — праверце мяне. Але не мае маральнага права прэзідэнт паводзіць сябе так. Я яму гэтага не дарую», — сказаў Гадунок.

Паводле яго слоў, да нарады Зяленскі не ведаў пра судзімасці ўдзельніка сустрэчы, — пра гэта прэзідэнту паведаміў яго памочнік проста падчас мерапрыемства. Чыноўнік панаракаў, што, прачытаўшы бруд з інтэрнэту, Зяленскі адмовіўся выслухаць яго даклад аб праблемах у раённай адміністрацыі і назваў бандытам.

Паведамленні пра судзімасць за разбой Гадунок абверг. Чыноўнік заявіў, што супраць яго распачыналі справы, але віну даказаць не змаглі.

Чытайце таксама: «Выйдзі адсюль, разбойнік!» Зяленскі выгнаў з сустрэчы мясцовага чыноўніка ВІДЭА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера