Знайсці
10.07.2019 / 16:212РусŁacБел

Кіраўнік грузінскага тэлеканала, дзе абмацюкалі Пуціна, пра расійскія санкцыі: Пляваць я хацеў на Баржомі і віно

Гендырэктар грузінскага канала «Руставі 2» Нікалоз Гварамія нецэнзурна адрэагаваў на словы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які выступіў супраць увядзення абмежаванняў на пастаўкі віна і мінеральнай вады з Грузіі. Відэазапіс яго выступу апублікаваны на сайце канала, піша РБК.

«Пляваць я хацеў і на «Баржомі» і на віно. Што, значыць, мы павінны гаварыць, што Пуцін добры, для таго, каб хтосьці мог увозіць у Расію «Баржомі», віно і «Набеглаві»? Сцаць я хацеў ва ўсе тры, пляваць мне», — сказаў ён.

Гварамія абурыўся, што каналу «ледзь не забараняюць выказваць меркаванне» дзеля экспарту віна і мінеральнай вады. «Прабачце, але мы краіна або гандлёвы аб'ект? Валіце ​​і прадавайце ва Украіне», — сказаў ён, дадаўшы нецэнзурны выраз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930